Да Вялікадня рыхтаваліся вельмі рупліва і шчыра, наводзячы парадак не толькі ў хаце, але і ў душы. Сярод католікаў лічылася, што трэба абавязкова быць у Велікоднай споведзі. Калі б хто без велікоднай споведзі памёр, то патрапіў бы ў чысцец ці беззваротна страціў бы сваю душу. Засуха, градабой, паморак жывёлы ў вёсцы тлумачыліся тым, што нехта не паспавядаўся перад Вялікаднем. Таму сяляне пільна сачылі, каб гэты сакрамант прынялі ўсе вяскоўцы.
Напярэдадні Вялікадня ля касцёла разводзілі "свяшчэнны" агонь і ставілі ваду, якія бралі вернікі сабе ў дамы. У дамах гасілі агонь і раскладалі новы, а вадой асвячалі будынкі і Велікодныя стравы.
Ноччу ці раніцай хадзілі ў касцёл (царкву), а пасля "разгаўляліся" свянцоным яйкам. Існавала перакананне, што той, хто з вёскі першым вернецца ад велікоднай службы, будзе найлепшым гаспадаром, а дзяўчына, якая першай увайшла ў хату, у гэтым годзе выйдзе замуж. У некаторых рэгіёнах стараліся паснедаць як мага раней - уперад за яўрэяў, якія яшчэ спяць, каб было багацце.
Існавала павер'е, што на Вялікдзень сонца "йграе", але пабачыць гэта можа толькі вельмі набожны чалавек.
На велікодных святах галоўнай забавай былі качанне і біццё яек, а таксама гушканне на арэлях, падчас чаго спяваліся спецыяльныя песні.
Ужо ў першы дзень Вялікадня пачыналі хадзіць валачобнікі, і хадзілі ўсю ноч, часам да світання, а таксама і ў наступныя дні свята. Валачобнікі на чале з запявалам ці пачынальнікам спявалі пад вакном, часам заходзілі ў хату, атрымлівалі пачастункі і грошы. Пачынальнікам абіралі найчасцей заможнага гаспадара з моцным голасам, які за словам у кішэню не палезе. Групу валачобнікаў суправаджаў музыка з дудой ці скрыпкай. Яшчэ адзін абавязковы ўдзельнік валачобнага гурта - механоша. Астатнія называліся падхватнічкамі, так як у іх абавязкі ўваходзіла спяванне рэфрэну пасля кожнага радка.
У валачобнікі хадзілі часцей за ўсё мужчыны маладога і сярэдняга веку, рэдка - замужнія жанчыны. На Віцебшчыне дамы абыходзілі і дзеці, але яны амаль не спявалі, а проста збіралі яйкі. У больш позні час склад валачобнага гурта становіцца змешаным.
Валачобніцтва было такім жа абавязковым элементам свята, як і наведванне царквы. Гаспадары чакалі іх як самых жаданых гасцей, верачы, што візіт валачобнікаў прынясе у дом багацце, у гаспадарку спор, у сям'ю - здароўе і лад. Калі ж гаспадары адмаўляліся пачаставаць валачобнікаў, праганялі іх, то яны пачыналі спяваць песні з кепскімі пажаданнямі.
Існаваў звычай на першы дзень Вялікадня мыцца ў вадзе, у якую пакладзены золата, срэбра і велікоднае яйка - каб быць багатым і прыгожым.

No comments:
Post a Comment