субота, 10 ліпеня 2010 г.















Для летняга настрою :))

серада, 5 мая 2010 г.

Дзень музеяў

19 мая 2010 года а 18-й гадзіне нас запрасілі выступіць з ваярскімі песнямі ў Музеі ткацтва. Прпануюцца бяссменныя: "Выпраўляла маці сына", "Пад чорнай вішняй" і "Закладаўся арол". Тут цалкам праграма святкавання Міжнароднага Дня Музеяў 2010 ў Полацку. 

ЗЫ: адпішыцеся, хто зможа паўдзельнічаць або проста прыйсьці пазырыць ды паслухаць.

панядзелак, 3 мая 2010 г.

Увага: перанос фэсту!

Па неўдакладненай інфармацыі "Рубон" пераносіцца на сярэдзіну чэрвеня! (((

панядзелак, 26 красавіка 2010 г.

Усе на "Рубон" 15-16 мая!!!

Заезд участников осуществляется с 18.00 14 мая до 11.00 15 мая. Регистрация участников, размещение в шатровом лагере, инструктаж по технике безопасности – до 11:30.
12.00 – представление клубов
Первый день фестиваля
12.00–12.30 Торжественное открытие
12.30–13.30 турнир «ратна кола»
13.00–13.30 выступление групп средневековой музыки
13.30–15.00 турнир лучников
14.00–15.00 интерактив со зрителями
15.00–17.00 турнир развитого средневековья
17.00–18.00 концерт средневековой музыки
18.00–20.30 бугурты
21.30–22.30 пластический спектакль «Про Миндовга»
23.00–02.00 пир
Второй день фестиваля
12.00–13.00 концерт средневековой музыки
13.00–14.00 «Штурм замка»
14.30–15.00 торжественное закрытие фестиваля. Награждение победителей.
15.30–16.30 концерт группы «Стары Ольса»

Да купалля засталося 2 месяцы...

У панядзелак а 19-й збіраемся на "охвісе" дашываць, даплятаць і гэтак далей свае кашулі-спадніцы-паясы. Актыўна пачынаем рыхтавацца да купалля :)

Падумайце, чаго, каму не хапае яшчэ ў строі. Вышывайма свае кашулькі! Можа ў каго яшчэ не хапае паса. Карацей, пішыце сюды свае мары-пажаданні. Будзем іх праўдзіць :)

Сустрэнем Купалле ў новым-старым прыгожым строі! 

Лепельскі строй. (К 140-летию первой этнографической выставки 1867 года. Каталог выставки. СПб.)

 

Усе ідзем у дзіцячы дом!

У сераду плануецца паход у дзіцячы дом з вясенняй праграмай. Прыблізна а 16-й - пачатак. Хто зможа, адпішыцеся тут. 

панядзелак, 19 красавіка 2010 г.



Вось такія прыгожыя дзяўчаты гукалі вясну.
Астатнія фоткі выкладаць не буду, пэўна, бо рабіць з блогу галерэю, не вельмі правільна. А выбраць, якія вартыя прагляду вырашыць цяжка. Цэлы вечар учора выбірала. Так у роздумах і заснула. Там усе рожыцы прыгожыя. Раздам на флэшцы.

пятніца, 16 красавіка 2010 г.

АХТУНГ!

Спадарства, выкладваем фотаздымкі з сёлетняга гукання вясны :)

нядзеля, 4 красавіка 2010 г.

Велікодныя традыцыі Беларускага Падзвіння

Да Вялікадня рыхтаваліся вельмі рупліва і шчыра, наводзячы парадак не толькі ў хаце, але і ў душы. Сярод католікаў лічылася, што трэба абавязкова быць у Велікоднай споведзі. Калі б хто без велікоднай споведзі памёр, то патрапіў бы ў чысцец ці беззваротна страціў бы сваю душу. Засуха, градабой, паморак жывёлы ў вёсцы тлумачыліся тым, што нехта не паспавядаўся перад Вялікаднем. Таму сяляне пільна сачылі, каб гэты сакрамант прынялі ўсе вяскоўцы.
Напярэдадні Вялікадня ля касцёла разводзілі "свяшчэнны" агонь і ставілі ваду, якія бралі вернікі сабе ў дамы. У дамах гасілі агонь і раскладалі новы, а вадой асвячалі будынкі і Велікодныя стравы.
Ноччу ці раніцай хадзілі ў касцёл (царкву), а пасля "разгаўляліся" свянцоным яйкам. Існавала перакананне, што той, хто з вёскі першым вернецца ад велікоднай службы, будзе найлепшым гаспадаром, а дзяўчына, якая першай увайшла ў хату, у гэтым годзе выйдзе замуж. У некаторых рэгіёнах стараліся паснедаць як мага раней - уперад за яўрэяў, якія яшчэ спяць, каб было багацце.
Існавала павер'е, што на Вялікдзень сонца "йграе", але пабачыць гэта можа толькі вельмі набожны чалавек.
На велікодных святах галоўнай забавай былі качанне і біццё яек, а таксама гушканне на арэлях, падчас чаго спяваліся спецыяльныя песні.
Ужо ў першы дзень Вялікадня пачыналі хадзіць валачобнікі, і хадзілі ўсю ноч, часам да світання, а таксама і ў наступныя дні свята. Валачобнікі на чале з запявалам ці пачынальнікам спявалі пад вакном, часам заходзілі ў хату, атрымлівалі пачастункі і грошы. Пачынальнікам абіралі найчасцей заможнага гаспадара з моцным голасам, які за словам у кішэню не палезе. Групу валачобнікаў суправаджаў музыка з дудой ці скрыпкай. Яшчэ адзін абавязковы ўдзельнік валачобнага гурта - механоша. Астатнія называліся падхватнічкамі, так як у іх абавязкі ўваходзіла спяванне рэфрэну пасля кожнага радка.
У валачобнікі хадзілі часцей за ўсё мужчыны маладога і сярэдняга веку, рэдка - замужнія жанчыны. На Віцебшчыне дамы абыходзілі і дзеці, але яны амаль не спявалі, а проста збіралі яйкі. У больш позні час склад валачобнага гурта становіцца змешаным.

Валачобніцтва было такім жа абавязковым элементам свята, як і наведванне царквы. Гаспадары чакалі іх як самых жаданых гасцей, верачы, што візіт валачобнікаў прынясе у дом багацце, у гаспадарку спор, у сям'ю - здароўе і лад. Калі ж гаспадары адмаўляліся пачаставаць валачобнікаў, праганялі іх, то яны пачыналі спяваць песні з кепскімі пажаданнямі.

Існаваў звычай на першы дзень Вялікадня мыцца ў вадзе, у якую пакладзены золата, срэбра і велікоднае яйка - каб быць багатым і прыгожым.

субота, 27 сакавіка 2010 г.

Хор імя ЦІтовіча ў Полацку!


8 красавіка а 18-1 гадзіне ў Полацкім ГДК выступае нацыянальны акадэмічны хор імя Г. І. Цітовіча. Кошт квіткоў - 5-8 тыс. руб.
Гэта, зразумела, не аўтэнтыка, усё - у акадэмічнай апрацоўцы, касцюмы - стылізаваныя, відовішча - тэатралізаванае.
Тым не менш, павінна быць цікава. Усё ж такі нацыянальны акадэмічны хор, а не клубная самадзейнасць )))

аўторак, 23 сакавіка 2010 г.

Сьпеўкі

Сённяшнія сьпеўкі збіралася наведаць гаспажа Натальля каторая Муляронак-Майш. 

Збіраемся а 19-й.

аўторак, 16 сакавіка 2010 г.

Дзень святога Патрыка адбудзецца 20 сакавіка

вечарынка абудзецца ў гэту суботу (20 сакавіка)!

дрэскод: нешта зялёнае (шкарпэткі, шалікі, нагавіцы ці спадніца, кашуля і г.д.).

будзем маляваць канюшыну, слухаць музыку (у каго есьць?), танчыць.

волька прапанавала падрыхтаваць загадзя розныя ірландскія гісторыі "страшынкі" і не вельмі :)

Збор  а 18-й   на  офісе :)

1. Упісваем тут свае прапановы па правядзенню свята.

2. Сацыялагічная апытанка: Хто будзе?

Вышыванкі і ткацтва з Докшыччыны-2




в. Шалагіры

Вышыванкі і ткацтва з Докшыччыны




в. Несцераўшчына

нядзеля, 14 сакавіка 2010 г.

Увага!!!

Шаноўнае спадарства!

Пакідайце, калі ласка,  або тут або "фкантакце" адміністратару назвы сваіх электрычаскіх яшчыкаў і да будзе даслана вам запрашэнне стаць аднім з аўтараў гэтага Блога :)

Правярайце часцей свае скрыні! Можа заветнае запрашэнне Вас ужо чакае :) 

серада, 10 сакавіка 2010 г.

Дзень святога Патрыка (17 сакавіка)

прапаную замуціць вечарынку з нагоды дня народзінаў святога Патрыка

Святы Патрык — нацыянальны сімвал Ірландыі. З яго імем звязана прыняцце хрысціянства ў гэтай астраўной краіне, якая многім (найперш — складаным шляхам да нацыянальнай незалежнасці і двухмоўем) нагадвае Беларусь. 17 сакавіка — дзень св. Патрыка — ірландцы адзначаюць набажэнствамі, карнавальнымі шэсцямі ў экстравагантных зялёных касцюмах (зялёны — нацыянальны колер Ірландыі). Знакі свята — трыліснік канюшыны, традыцыйныя ірландскія касцюмы, ірландская музыка і танцы, зялёны колер.

Пра свята можна прачытаць: ў выкіпедыі, аб традыцыях свята тут і тут.

Абмяркоўваем, выкідваем ідэі, рэзалюцыі ў каментарыях!

аўторак, 9 сакавіка 2010 г.

Нядзеля

дзень адпачываючы. 

вольны расклад. гарбата-кава. фільмы, танцы, спевы, гульні. усе што заўгодна вашай душы!

Субота

дзень фільмапраглядаючы.

а 16-й гадзіне працягваем танцавальны марафон у кадэцкім корпусе (сачыце за аб'явамі).

а 18-й аб'яўлецца пачатак кінасеансу. для суботняга прагляду прапануюцца самыя разнастайныя жанры. таму колькасць вольных месцаў у кіназале - не абмежавана. 

Пятніца

дзень танцавальны.

а 19-й гадзіне збіраемся - успамінаем старыя і развучваем новыя (нам невядомыя) беларускія традыцыйныя, еўрапейскія сярэднявечныя танчыкі. Пад ла-ла, шнап-шнап, ням-ням, і кўа-кўа ;))

не забываем захапіць з сабой сменны абутак (які не пакідае слядоў на падлозе)

Чацвер

дзень-лікбез.

Ліквідуем этнаграфічную безграматнасць. Прапануецца рыхтаваць спавешчанні на тэмы, якія цікаваць у першую чаргу саміх сябраў суполкі. Тут - размяшчаем аб'явы сустрэч, цікавыя матэрыялы.

Аўторак

дзень пявучы-цягучы.

Вясна на носе - шукаем, расшыфроўваем, развучваем песні. На бліжэйшы час у рэпертуары плануюцца вяснянкі. 

ЗЫ: вітаецца размяшчэнне ў блоге тэкстаў, відэа, аўдыёматэрыялаў (са спасылкамі на крыніцы)

Панядзелак

дзень рамесны.

а 19-й гадзіне збіраемся разам і вучымся розным старадаўнім рамёствам. каб заахвоціць, захэнціць, карацей, каб у дзяўчат з'явілася яшчэ большае жаданне нешта тако-о-о-е зрабіць сабе - тут будуць змяшчацца розныя прыгожыя карцінкі-фотаздымкі.

(с) О.А. Лобачевская, З.И. Зимина БЕЛОРУССКИЙ НАРОДНЫЙ КОСТЮМ: КРОЙ, ВЫШИВКА И ДЕКОРАТИВНЫЕ ШВЫ. (Мінск: Беларуская навука, 2009. - 279 с.)

ЗЫ: Яшчэ, шаноўнае паньства, збіраем-посцім тутака этнаграфічныя матэрыялы, што тычацца нашага рэгіёна.

інструкцыя па карыстанню

Вітаю, шаноўнае спадарства. Тут будуць аб'явы - тлумачэнні - матэрыялы, што тычацца сходак-вячорак-супрадак нашай суполкі. Блог - адкрыты. Таму, калі ласка, пакідайце свае рэмаркі - каментарыі - водгукі пад пастамі. Карацей, пераязджаем пакуль сюды!

Followers